Международный день родного языка, провозглашенный конференцией ЮНЕСКО 17 ноября 1999 года, отмечается с 2000 года ежегодно 21 февраля с целью содействия языковому и культурному разнообразию и многоязычию.
Знать свой родной язык так же важно, как и быть патриотом страны и достойным ее гражданином. Официальными языками в Беларуси считается белорусский и русский, однако свой язык современное поколение почти забыло. К сожалению, на белорусских улицах все реже можно услышать белорусскую речь, а ведь она делает нас уникальными, дает свой знак отличия перед другими странами.
Языки являются самым сильным инструментом сохранения и развития нашего материального и духовного наследия. По оценкам ЮНЕСКО, половина из примерно 6 тысяч языков мира могут в ближайшее время потерять последних носителей.
В нашем дошкольном учреждении последняя пятница каждого месяца объявлена Днем белорусского языка. Все занятия в этот день проходят на родном языка: воспитанники читают сказки и стихи на родном языке, педагоги приобщают детей к белорусскому языку - дошкольники узнают о традициях белорусского народа, делают рисунки и аппликации с белорусским орнаментом.
Мастацкія творы для дзяцей дашкольнага ўзросту - гэта адкрыццё імі вобразнага гучання слова, захапляльнай чароўнай мелодыі мастацкага вобраза і паэтычнай рыфмы. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету дзецьмі яскравым, вобразным, малюнкавым. У працэсе слухання твораў мастацкай літаратуры і фальклору у дзяцей дашкольнага ўзросту назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго мілагучнасць, рытмічнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.
Педагогі і бацькі павінны выхоўваць у дзяцей цікавасць да твораў беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, пазнаёміць дзяцей з творчасцю беларускіх пісьменнікаў.
ДАПАМОЖАМ НАШЫМ ДЗЕЦЯМ АДЧУЦЬ ХАРАСТВО І ГЛЫБОКІ СЭНС МАСТАЦКАГА СЛОВА!
Родная мова
(В.Жуковіч)
Нехта ад мовы сваёй адракаецца...
Прыкладу ты з яго б толькі не браў!
Ён пашкадуе яшчэ і пакаецца,
ён зразумее: сябе абакраў...
Знай, что не ведаць яе - тое самае,
Што і душой ачарсвець, анямець,
Што пасварыцца з ласкаваю мамаю,
Не шанаваць яе, не разумець.
Мілая мова твая, паэтычная,
Спеўная і гаваркая яна,
Свеціцца ўсёй чысцінёй крынічнаю,
Водарам дыхае, быццам вясна.
Чалавечая мова - гэта, як вялікі стары таямнічы бор, поўну жыцця, поўны звонкіх спеваў, нязнанных вясёлых і страшных шэптаў, поўны радасці і смутку.
Услухайцеся ў родную мову! І вы пачуецце словы моцныя і велічныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якія звоняць нібы жураўлікі ў небе, альбо скардзяцца, як енк.
Паглядзіце, як гэта цікава: некаторыя словы самім сваім гучаннем як бы пераймаюць тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свіст, гук.
Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мілагучнасць - адзін са шляхаў выхавання любві да сваёй Радзімы.
Дык будзем з замілаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крыніц беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносіцца да яе, прыіваць любоў і пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.
Хацелася б, паважаныя бацькі, каб нашым дзецям прывівалася пашана да роднай мовы як у садку, так і дома. У кожнай беларускай сям'і павінны быць часопісы, кнігі для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павінна грунтавацца на роднай гісторыі, на родным фальклоры, на родных традыцыях.
Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казак; вучыце вершы, прыказкі, пашырайце слоўнікавы запас.
У НАС ЁСЦЬ НАДЗЕЯ, ШТО З ВАШАГА БОКУ, ПАВАЖЫНЯ БАЦЬКІ, МЫ СУСТРЭНЕМ АДНАДУМЦАЎ, ПАДТРЫМКУ І ДАПАМОГУ.